Summo pudore homo nobilis Lithuania.


Пачуццё годнасці шляхты Літвы.

Вітаю Вас, шаноўныя наведвальнікі майго сайта.
Яшчэ 200 год таму мы, Беларусы, жылі ў вялікай краіне і былі вялікім народам. Краіна тая была "ад мора і да мора" і звалася Рэч паспалітая. Мы жа былі ліцвінамі. Адвагу і сілу нашых продкаў усхвалялі сярэднявечныя балады; вялікія пашана і павага Еўропы былі нашымі заслужанымі крывёй у хвалебных перамогах справядлівымі ушанаваннямі. Гонар і годнасць Літвы берагла і ахоўвала наша шляхта, аддаючы за іх свае жыцці. Не было бы нашых высакародных продкаў, не было бы і нас. Шляхцічы неслі нашай краіне святло асветы, кнігадрукавання, ідэі Адраджэнні, лепшыя культурныя традыцыі Еўропы.
Я лічу, што на Беларусі зараз незаслужана забываецца роля гэтага найболей перадавога класа нашай нацыі, дзякуючы якому мы вышлі з цемры сівых і глухіх стагоддзяў годным свету народам.
А каму, як не нам, клапаціцца аб саміх сябе, ведаць і паважаць сваю гісторыю, продкаў, і штораз даказваць, што цяперашнія Беларусы - годныя спадчыннікі і нашчадкі Ліцвінаў Вялікага Княства Літоўскага?.. Што мы - не незразумелы паў-народ, як нам выкладалі усе гэтыя 200 гадоў інтэрвенцыі, не частка чужацкай палітыкі, а сапраўды моцны і вялікі народ, які спыніў татара-мангольскую імперыю, што была ў два разы больш Рымскай, па шляху на Захад, які спыніў экспансію нямецкага ордэна Крыжакоў, знака сярэднявечнай еўрапейскай сілы, па шляху на Ўсход. Наша тагачасная слава і сіла трымаліся на нашых князях, маршалках, войтах, гетманах, шляхце і простым народзе.
Мы ўжо сярод лепшых, гэта даказваюць факты гісторыі, толькі нельга гэтага забываць, інакш, страціўшы свае карані, страціш і сучаснасць, і будучыню.

Сэнс майго праекту - абудзіць зацікаўленасць Беларусаў да выдатнейшых старонак нашай гісторыі, якія амаль не асвячаюцца, і таму нажаль не ўспрымаюцца нашым народам. Тут у хуткім часе з''явяцца старажытныя мапы, наш спрадвечны эпас, разнастайная інфармацыя аб нашай шляхце.

"Зайграйма на старых інструментах забытыя мелодыі, заспявайма старой мовай забытыя песні - каб абудзіліся старыя Героі ды дапамаглі ачысціць Айчыну!" - гурт "Стары Ольса".
Гербы нашай шляхты
Мапы ВКЛ і RP.
Наша сімволіка.
Гісторыя ў малюнках знакамітых мастакоў.
Хостинг от uCoz